“Белыя мышы” беларускага тэатра ці як зрабіць спектакль на энтузіязме — эфір

Афіша спектакля

Афіша спектакля / Еўрарадыё

Ці можна ўявіць сабе адну краіну, дзе ёсць адзін кароль, адзін паліцэйскі, адзін студэнт? Краіну без спаборніцтва думак, спаборніцтва здольнасцяў… І дзе ёсць рэч, якая таксама адна — ордэн Белай Мышы, які, вядома, можа належаць толькі аднаму кавалеру. Гэтая гісторыя апісваецца ў рамане Уладзіміра Арлова. Але цяпер дзякуючы намаганням каманды энтузіястаў можна будзе на ўласныя вочы пабачыць, як разгортваюцца падзеі. Бо нас неўзабаве чакае прэм’ера спектакля паводле твора Арлова “Ордэн Белай Мышы”.

Што сабрала разам людзей з розных краін і з розным досведам у адну каманду і якім чынам гэтая каманда ўвогуле збіралася? Ці магчыма зрабіць тэатральную пастаноўку, не маючы ні свайго тэатра, ні трывалага калектыву? Як рэпетаваць праз Zoom і з якімі нечаканасцямі давялося сутыкнуцца? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць рэжысёр і кіраўнік Сучаснага мастацкага тэатра (Мінск), Беларускага тэатра ў Кіеве Уладзімір Ушаков і драматург, паэт, псіхолаг Дзіяна Балыка ў 16:00.

“Белыя мышы” беларускага тэатра ці як зрабіць спектакль на энтузіязме — эфір

Дзіяна Балыка і Ўладзімір Ушакоў / Еўрарадыё

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі