Бензін падаражэў чарговым разам — і зноў на 1 капейку

Бензін падаражэў чарговым разам — і зноў на 1 капейку

У Беларусі ўжо ў 14-ы раз за гэты год даражэе бензін, паведамляе прэс-служба канцэрна “Белнафтахім”. Ад сёння, 2 верасня кошты на яго і на дызпаліва падвысіліся на 1 капейку. Цяпер яны такія: АІ-92-Л5-Еўра — 1,33 рубля, АІ-95-К5-Еўра — 1,41 рубля, АІ-98-К5-Еўра — 1,62 рубля, ДП — 1,41 рубля.

Апошнім разам кошты на аўтамабільнае паліва павышалі ў Беларусі 26 жніўня. Прычым за жнівень было адразу тры падаражэнні.

Раней “Белнафтахім” аргументаваў гэта тым, што існуючыя кошты не кампенсуюць нафтаперапрацоўчым заводам абгрунтаваныя выдаткі на вытворчасць маторнага паліва.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі