Берлінскае метро вачыма чэшскіх пісьменнікаў па-беларуску
30 чэрвеня адбылася прэзентацыя першых чатырох кніжак серыі “Чэшская калекцыя”. У новым выдавецка-перакладчыцкім праекце плануецца выдаваць не толькі класікаў чэшскай літаратуры, але і творы сучасных аўтараў. На думку арганізатараў праекту, галоўнымі мэтамі серыі сталі знаёмства беларускага чытача з сучаснай чэшскай літаратурай і папулярызацыя кнігавыдавецтва на беларускай мове. Дарэчы, першыя чатыры кнігі “Чэшскай калецыі” выдадзеныя на “тарашкевіцы”.
Вераніка Бяльковіч, маладая беларуская перакладчыца, чыё прозвішча стаіць на двух кнігах серыі (Ганна Андронікава “Гук сонечнага гадзінніка” і зборнік твораў сям’і Топал “Анёл”) лічыць, што чэшская літаратура вельмі блізкая і зразумелая для беларускага чытача:
Вераніка Бяльковіч: “Я пераклала гэтую кнігу з вялікім задавальненнем. Яна пакінула ў маім жыцці сапраўдны вялікі след. Кніга вельмі шчырая, вельмі балючая месцамі. Папросту рэкамендую вам яе прачытаць. Я гавару цяпер, безумоўна, пра арыгінал. Але спадзяюся, што падчас перакладу мне ўдалося гэта ўсё перадаць. Дзеянне кнігі адбываецца ў розных месцах свету, таму чытач не мае магчымасці засумаваць. Я вельмі спадзяюся, што кніжка будзе вельмі цікавая для беларускага чытача”.
Літаратуразнаўца і перакладчыца Марыя Мартысевіч, чыёй руцэ належаць пераклады яшчэ дзвюх кніжак “Чэшскай калекцыі” (Антанін Баяя “Зваўчэньне” і Яраслаў Рудзіш “Неба пад Бэрлінам”) наогул прапануе шляхам літарауры прыраўняць мінскае метро да берлінскага. Рэч у тым, што падзеі ў адной з кніг адбываюцца ў берлінскім метро з чэхам-валацугам:
Марыя Мартысевіч: “Гэтая кніжка не такая тоўстая, як некаторыя іншыя з гэтай серыі. Аднак мяне асабіста, як перакладчыцу, яна прывабіла ў першую чаргу тым, што падчас працы мне давялося сутыкнуцца з вельмі рознымі стылістычнымі задачамі. Бо тут змяшаныя і дыялекты, і стылі, і вымаўленне розных пакаленняў. А таксама вершы і проза, што было складаней, аднак і цікавей адначасова”.
Ідэя з паралелямі мінскага і берлінскага метро настолькі спадабалася беларускім перакладчыкам, што ў кнігу разам з раманам Рудзіша змясцілі гэткія водкукі ад нашых суайчыннікаў, уражаных Берлінам і берлінскім метро. Напрыканцы кнігі чытач знойдзе невялічкія эсэ ад Вальжыны Морт, Андрэя Хадановіча, вакалісткі “Серебряной свадьбы” Святланы Бень і Віктара Марціновіча.
Чатыры кнігі – гэта толькі пачатак. У бліжэйшы год беларусаў чакае выданне яшчэ пяці твораў чэскіх класікаў літаратуры, сярод якіх і Мілан Кундэра.
Сяргей Сматрычэнка: “На працягу гэтага году маюць выйсці “Эсэ” Вацлава Гавела, выбраныя творы філосафа і літаратара пачатка 20-га стагоддзя Уладзіслава Клімы, кніга Ірэны Доўскавай і кніга Міхала Вівака “Цудоўныя гады сабаку пад хвост”. І галоўнае: увесну 2009-га года выйдзе раман “Жарт” Мілана Кундэры. На маю думку, гэта паказчык таго, што мы рэальна пашыраем абсягі нашых аўтараў і нашых твораў”.
На здымку вядомы чэшскі пісьменнік Багуміл Грабал.
Фота: Інтэрыя