Без Канапацкай: зарэгістраваныя пяць удзельнікаў праймерыз

Без Канапацкай: зарэгістраваныя пяць удзельнікаў праймерыз

Ганну Канапацкую не зарэгістравалі ў ліку ўдзельнікаў дэмакратычных праймерыз на адзінага кандыдата. Пра гэта было абвешчана на прэс-канферэнцыі арганізатараў праймерыз 4 сакавіка.

У праймерыз прымуць удзел Юрый Губарэвіч, Мікалай Казлоў, Павел Севярынец, Вольга Кавалькова, Аляксей Янукевіч

Як паведаміў прадстаўнік БСДП (Грамада) Аляксей Сігаеў, Ганну Канапацкую не зарэгістравалі з некалькіх прычынаў. Па-першае, яе кандыдатуру не падтрымалі некалькі з удзельнікаў дэмакратычнай каааліцыі. 

У кансэнсусным галасаванні па асобе Канапацкай удзельнічалі кіраўнікі партый, у тым ліку і ўдзельнікі праймерыз — Мікалай Казлоў і Павел Севярынец. Супраць яе асобы выказаліся кіраўнікі БСДП (Грамада) і АГП. 

Акрамя таго, Канапацкая падала наадпаведна аформленыя подпісы за сваё вылучэнне. Прэтэндэнтка падала 224 подпісы за сваё вылучэнне. Сярод іх 41 подпіс быў без адрасу рэгістрацыі, а тры былі ад людзей, якія нарадзіліся ў 2020 годзе, адзначыў Сігаеў. 

Была і іншая прычына. "Публічная дзейнасць Ганны Анатольеўны не была накіраваная на ўмацаванне даверу", — патлумачыў яе прадстаўнік штаба адзінага кандыдата. Ён паведаміў, у прыватнасці, што Канапацкая дасылала пагрозы ў штаб адзінага кандыдата. 

500 еўра, якія прэтэндэнтка ўнесла ў выбарчы штаб, ёй вернуць.

Першая сустрэча ўдзельнікаў праймерыз адбудзецца 6 сакавіка ў Гарадку.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі