Без падгузнікаў і ўнітазаў: Мінск увёў рашучыя санкцыі супраць Захаду — эфір
Аліса Рыжычэнка
Лукашэнкаўскі ўрад нанёс магутны санкцыйны ўдар па “несяброўскім краінам”: забараніў увозіць у Беларусь для продажу валізкі, унітазы і падгузнікі з Польшчы, Чэхіі, Літвы, Латвіі і Эстоніі. А таксама сумкі, шпалеры, керамічную плітку, лядоўні, маразільнікі і іншае падобнае абсталяванне, пральныя машыны, пялёнкі. Пастанова ўжо падпісаная і набывае моц з 15 кастрычніка 2024 года. Такі вось адказ на заходнія санкцыі ў дачыненні да рэжыма. Іншая справа, што і “сяброўская” Расія часам паводзіць сябе як краіна са спісу “несяброўскіх”. Да прыкладу, выпіхвае беларускіх калійшчыкаў з рынку калійных угнаенняў…
Якім чынам антысанкцыі, якія ўводзіць Мінск, уплываюць на эканоміку падсанкцыйных краін і хто насамрэч ад такіх дзеянняў больш церпіць? Што адбываецца на калійным рынку і як паводзіны расійскіх калійшчыкаў адбіваюцца на беларускім ВУП? Ці спраўджваюцца прагнозы наконт прыезду працаўнікоў з Азіі ў Беларусь і што адбываецца з курсам валют? Гэтыя ды іншыя эканамічныя тэмы абмяркоўваем у жывым эфіры Еўрарадыё раз на два тыдні з эксперткай у сферы дзяржаўнага кіравання і міжнароднага развіцця, магістаркай эканомікі Алісай Рыжычэнка.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.