Бітая цэгла, арматура і шкло. Рамонт дарогі па-магілёўску

Фота: "За Дарогі Магілёў"
Фота: "За Дарогі Магілёў"

У вёсцы Падгор'е Магілёўскага раёна вырашылі рамантаваць дарогу будаўнічым смеццем з бітай цэглы, дошак, шкла і арматуры. Фотаздымкі кучаў будаўнічага смецця ўздоўж вуліцы Лясной з'явіліся ў групе руху "За Дарогі Магілёў".

Мясцовы жыхар Дзмітрый пацвердзіў, што з яго некалькі разоў патрабавалі грошы за рамонт дарогі, але ён адмовіўся плаціць.

"Я сам жыву тут, у Падгор'і. Тут ходзяць людзі і збіраюць па 25 рублёў з кожнага, у каго ёсць машына. Я сам не здаваў грошы. Спачатку казалі, што прывязуць друз і рэзаны асфальт. Я кажу: спачатку прывязіце, я здам грошы. Але ў выніку прывезлі смецце будаўнічае, і я сказаў, што здаваць не буду. І мне сказалі шукаць іншую дарогу, таму што па гэтай мне ездзіць не дадуць. У нас у Магілёве цяпер бураць Завод штучнага валакна, і ўся гэтая цэгла, дошкі, арматура, шкло, вокны — усё гэта ляжыць на дарозе ў нас".

Мясцовыя кажуць, што грошы збіраюць па даручэнні старшыні сельсавета. Некаторыя ўсё ж здалі 25 рублёў на такі рамонт. Нядаўна ў вёсцы Севасцьянавічы Магілёўскага раёна мясцовыя жыхары бясплатна атрымалі матэрыялы для рамонту дарогі і самі правялі ямачны рамонт. Глядзіце наш рэпартаж пра гэта:

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі