Біткоін патаннеў да 13 тысяч долараў

Біткоін патаннеў да 13 тысяч долараў

11 студзеня біткоін патаннеў да 13 тысяч долараў. Яшчэ ў сераду курс самай папулярнай крыптавалюты складаў каля $14 тысяч. Аднак раніцай у чацвер ён пайшоў уніз і апускаўся да 13 130 долараў. На 9:38 на партале coinmarketcap.com курс біткоіна складаў ужо 13 565 долараў (на іншых парталах лічбы адрозніваюцца неістотна).

Як адзначае сайт ria.ru, падзенне курса біткоіна адбылося з-за аб’яўлення Паўднёвай Карэяй планаў поўнай забароны гандлю віртуальнымі валютамі. Мяркуецца, што закрыццё крыптавалютных біржаў абмяжуе спекуляцыі на рынку.

На гэтым фоне патаннелі і іншыя крыптавалюты: Ethereum — амаль на 16%, Ripple — на 17,5%, Bitcoin Cash — на 2,5%.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі