Біятланістка Надзея Пісарава (Шатохіна) нарадзіла двойню
У біятланісткі Надзеі Пісаравай (Шатохінай), якая раней выступала за зборную Беларусі, нарадзілася двойня. Пра гэта спартсменка паведаміла ў сваім Інстаграме.
Надзея Пісарава выступала за зборную краіны з 2010 па 2018 год. У сезоне 2010-2011 яна заваявала бронзавы медаль чэмпіянату свету ў эстафетнай гонцы. Чатыры разы яна была прызёркай у гэтай дысцыпліне на этапах Кубка свету.
У асабістых гонках яна чатыры разы трапляла ў дваццатку наймацнейшых біятланістак.
Летась Надзея завяршыла спартовую кар’еру ва ўзросце 29 гадоў.