Бізнесмен і былы палітвязень Аляксандр Васілевіч з'ехаў з Беларусі да сям'і

Бізнесмен і былы палітвязень Аляксандр Васілевіч з'ехаў з Беларусі да сям'і

Бізнесмен і былы палітвязень Аляксандр Васілевіч з'ехаў з Беларусі да сям'і. "Нечакана скончыліся суды! Абвінавачаны, асуджаны, але адседзеў і — вольны! Да сям'і даехаў", піша ён у Facebook. Васілевіч дзякуе за падтрымку "усім сябрам і знаёмым, і незнаёмым".

Аляксандр Васілевіч — сузаснавальнік анлайн-выданняў kyky.org і The Village Беларусь, уладальнік агенцтва Vondel/Hepta і прасторы Галерэя Ў. Яго затрымалі ў жніўні 2020-га, абвінавацілі ва ўхіленні ад выплаты падаткаў. Суд праходзіў у студзені сёлета, яго зрабілі закрытым. У пачатку лютага быў агучаны прысуд і палітвязня вызвалілі "ў сувязі з заканчэннем тэрмінаў прыцягнення да адказнасці".

Жонка Васілевіча Надзея Зелянкова з дочкамі вымушаная была з'ехаць з краіны. Малодшая дачка нарадзілася, калі Аляксандр Васілевіч ужо быў у зняволенні.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі