У зале суда вызвалілі палітвязня Аляксандра Васілевіча
4 лютага ў Мінску ў зале суда вызвалілі палітвязня Аляксандра Васілевіча. За кратамі ён быў са жніўня 2020 года. Фота з ім апублікавалі яго сябры.
Суддзя Марына Фёдарава прызнала бізнесмена-рэкламіста Васілевіча вінаватым ва ўхіленні ад выплаты падаткаў і пакарала трыма гадамі калоніі агульнага рэжыму. Але гэтае пакаранне адразу адмяніла з-за таго, што выйшлі тэрміны прыцягнення да адказнасці.
Суд пачаўся 24 студзеня. Працэс праходзіў у закрытым рэжыме.
Жонка Аляксандра Васілевіча Надзея Зелянкова з дочкамі пасля яго затрымання вымушаная была з'ехаць з Беларусі. Малодшая дачка нарадзілася, калі Васілевіч ужо быў у зняволенні.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.