BMW наляцеў на прыпаркаваныя Iveco і Volkswagen, загінулі два пасажыры

BMW наляцеў на прыпаркаваныя Iveco і Volkswagen, загінулі два пасажыры

У сераду на мінскай вуліцы Селіцкага адбылося ДТЗ, у якім загінулі два пасажыры. Як інфармуе ў Telegram сталічнае ДАІ, BMW рухаўся ад Партызанскага праспекта і наляцеў на прыпаркаваныя аўтамабілі Iveco і Volkswagen. Мяркуецца, што вадзіцель не саўладаў з кіраваннем. Пасажыры (хлопец і дзяўчына) памерлі яшчэ да прыезду хуткай. Кіроўца і яшчэ адзін пасажыр атрымалі траўмы, іх шпіталізавалі. У прыпаркаваных машынах людзей не было. Iveco ад удару адкінула з праезнай часткі на дрэва.

На месца здарэння прыязджалі ратавальнікі, супрацоўнікі ДАІ, медыкі, эксперты, супрацоўнік Следчага камітэта. Праводзіцца праверка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі