Больш як у 60 раёнах Беларусі ўвялі забарону на наведванне лясоў
Уведзена забарона на наведванне лясоў
У дзвюх абласцях — Гродзенскай і Брэсцкай — усе раёны на карце забарон на наведванне лясоў ад Мінлясгаса афарбаваны ў жоўты колер: на паўднёвым захадзе тэмпература паветра заўсёды крыху вышэйшая за сярэднебеларускую.
Цікава, што абмежаванні ёсць і ў некаторых раёнах на поўначы Беларусі. Хаця Віцебшчына застаецца самай зялёнай.
У астатніх абласцях трэці клас пажарнай небяспекі ўведзены прыкладна ў палове раёнаў. Дарэчы, у наваколлях Мінска наведванне лясоў дазволена.
Забароны і абмежаванні
Пры ўвядзенні абмежаванняў бесперашкодна хадзіць у лес у грыбы ці ягады можна толькі пешшу. Уязджаць у такую зону на аўтамабілі і разводзіць вогнішчы забаронена.
Калі дзейнічае забарона, то ўваход у лес зачынены для ўсіх. Праўда, як удакладняюць у Мінлясгасе, працаўнікі лясных гаспадарак, выявіўшы парушальніка, у большасці выпадкаў толькі праводзяць з ім прафілактычную гутарку.
Але калі чалавек распальвае вогнішча ці кідае недакурак, тады яму прызначаць штраф. Памер спагнання за парушэнне, ад якога лес не пацярпеў, можа скласці 12 базавых велічыняў.
Калі ў лесе адбыўся пажар, то штраф павялічыцца да 30 базавых.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.