Больш за 10 гадзін на марозе: вось што цяпер з чэргамі на мяжы

Брэст-Цярэспаль / telegram:terespol
Чэргі захоўваюцца на мяжы Беларусі і Польшчы ў гэтую суботу 15 лютага. Уначы ў памежжы тэмпература апускалася ніжэй за восем градусаў марозу, а ў наступныя дні можа быць яшчэ халаднейшай, таму цяпер тыя, хто чакае праезду, знаходзяцца ў яшчэ больш складаных умовах, чым звычайна.
"10,5 гадзін прастаялі на "Экалайнсе", выязджалі а 22:10 з Варшавы. Чакаем яшчэ людзей, хто з украінскімі пашпартамі", — пішуць у чаце беларусаў.
Доўгае чаканне ў пункце пропуску" Брэст" — у абодва бакі.
"Прайшлі палякаў. Чакаем астатніх. Разам мяжа-10 гадзін!"- скардзяцца тыя, хто едуць з Польшчы ў Беларусь.
Нярэдка аўтобусы правяраюць дастаткова доўга, і чакаць даводзіцца толькі ў халодную памяшканнях на мяжы.
Тых, хто ездзіць на аўтамабілях, на мяжы Беларусі і Польшчы таксама чакаюць чэргі. Камусьці з кіроўцаў пашанцавала праскочыць чаргу, кантроль і дагляд усяго за чатыры гадзіны, у іншых на гэта ж сыходзіла і шэсць-восем гадзін.
Калі плануеце ў бліжэйшы час ехаць праз мяжу - не забудзьцеся пра цёплую вопратку.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.