Больш за 200 чалавек апынуліся ў шпіталі пасля здарэння ў ізраільскай сінагозе

Зламаная трыбуна ў сінагозе​ / Reuters 
Зламаная трыбуна ў сінагозе​ / Reuters 

У сінагозе ў прыгарадзе Іерусаліма падчас малітвы абрынулася трыбуна з людзьмі. У выніку каля 220 чалавек апынуліся ў бальніцы, паведамляе ТАСС са спасылкай на мясцовыя СМІ.

15 чалавек знаходзяцца ў цяжкім стане. У астатніх медыкі дыягнаставалі лёгкія траўмы або раненні сярэдняй ступені цяжкасці.

Вядома пра двух загінулых. Адзін з іх — гэта 12-гадовы дзіця. У паліцыі кажуць, што гэты інцыдэнт не звязаны з падзеямі апошніх дзён у краіне. Гаворка пра эскалацыю напружанасці паміж палестынцамі ізраільцянамі, якая суправаджаецца ракетнымі абстрэламі.

Тым не менш паліцыя пачала расследаванне надзвычайнага здарэння ў сінагозе і мае намер высветліць прычыны трагічнага інцыдэнту.

Нагадаем, у канцы красавіка ў Ізраілі адбылася падобная трагедыя. Падчас рэлігійнага свята ў раёне гары Мерон таксама павалілася трыбуна. Тады загінулі дзясяткі чалавек, больш за 150 атрымалі раненні.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі