Больш за мільярд долараў кліентаў зніклі з крыптабіржы FTX

FTX была трэцяй па памерах крыптабіржай / AFP
FTX была трэцяй па памерах крыптабіржай / AFP

Як мінімум мільярд долараў сродкаў кліентаў  "знік" з крыптабіржы FTX, піша Reuters са спасылкай на крыніцы. Пры гэтым некаторыя суразмоўцы агенцтва кажуць, што прапала да двух мільярдаў. Куды і кім яны былі выведзеныя — пакуль пытанне.

Крыптабіржа абвясціла на гэтым тыдні пра пачатак банкруцтва. Адбылося гэта пасля таго, як FTX адмовілася купляць найбуйнейшая біржа крыптавалют Binance.

Прычынай падзення FTX стаў уласны "коін" біржы: высветлілася, што немалая частка актываў захоўваецца ў гэтым выглядзе, што выклікала шмат пытанняў ва ўдзельнікаў рынку. У выніку гэты "шторм" біржа не перажыла.

На фоне сітуацыі з FTX крыптавалюты перажываюць найбуйнейшае падзенне за ўсю гісторыю. На фоне "крыптакрызісу" курс біткоіна да долара апусціўся да 16,8 тысяч — для параўнання, у пачатку года ён перавышаў 47 тысяч долараў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі