Больш за палову беларускіх прадпрыемстваў — стратныя ці нізкарэнтабельныя

Кожнае другое прадпрыемства — стратнае ці нізкарэнтабельнае / Еўрарадыё

Кожнае другое прадпрыемства — стратнае ці нізкарэнтабельнае / Еўрарадыё

У студзені-траўні 2023 года доля нізкарэнтабельных і стратных прадпрыемстваў у Беларусі склала больш за 50%. Такую статыстыку апублікаваў Нацбанк у сваім аналітычным аглядзе пра тэндэнцыі ў эканоміцы.

35,6% прадпрыемстваў у нашай краіне трапляюць у катэгорыю нізкарэнтабельных — з рэнтабельнасцю 0-5%. А 16,3% (гэта 1010 арганізацый) — і ўвогуле стратныя. Агулам гэта 51,9%.

Выручка арганізацый за студзень-май, паводле інфармацыі Нацбанка, склала 146 мільярдаў рублёў. Калі параўноўваць з аналагічным перыядам мінулага года, дык яна вырасла на 8,1% у намінальным і знізілася на 2% у рэальным выяўленні.

Прыбытак ад рэалізацыі прадукцыі, тавараў, паслуг усіх арганізацый склаў 11,6 мільярда рублёў, што на 5,5% перавышае паказчык 2022 года. А чысты прыбытак за першыя пяць месяцаў 2023 года склаў 7,9 мільярда рублёў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі