Больш за сотню рэтра­аўтамабіляў прыехалі ў Брэст (фота)

Больш за сотню рэтра­аўтамабіляў прыехалі ў Брэст (фота)

Больш за сотню рэтра­аўтамабіляў прыехалі ў Брэст 6 ліпеня. Яны ўдзельнічаюць ў рэтра­-ралі ”Пекін­Парыж”, у маршрут якога ўпершыню трапіў і горад над Бугам.

“Пекін­-Парыж” спаборніцтва сусветнага ўзроўню, якое праводзіць The Endurance Rally Association. Агульная дыстанцыя ралі складае 13 695 км, якую ўдзельнікі плануюць пераадолеюць за 35 дзён. Хоць у ралі і ўдзельнічаюць старыя машыны, гонка праводзіцца па ўсіх правілах: з “легендамі”, штурманамі, чэк­поінтамі. Дарэчы, кошт аўтамабіляў складае ад 20 тысяч да 1 мільёна еўра.

Ужо 7 ліпеня ўдзельнікі ралі адправяцца ў Польшчу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі