Больш за тысячу медыкаў падпісалі адкрыты ліст у падтрымку Народнага ўльтыматуму
Пратэст медыкаў у Беларусі / Еўрарадыё
Больш за тысячу медыкаў падпісалі адкрыты ліст у падтрымку Народнага ўльтыматуму. Медыцынская супольнасць Беларусі патрабуе:
— Спыніць гвалту з боку сілавых структур і расследаваць усе факты нанясення цялесных пашкоджанняў і катаванняў.
— Вызваліць палітычных зняволеных і ўсіх грамадзян, затрыманых за мірную дэманстрацыю пратэсту.
— Прызнаць афіцыйныя вынікі выбараў прэзідэнта ў Беларусі 9 жніўня 2020 непраўдзівымі і правесці новыя выбары з захаваннем заканадаўства
У ліку тых, хто падпісаў адкрыты ліст:
— былы кіраўнік РНПЦ "Кардыялогія" Аляксандр Генадзьевіч Мрочак
— дацэнт кафедры інфекцыйных хвароб БДМУ Мікіта Уладзіміравіч Салавей
— кандыдат медыцынскіх навук і вядучы навуковы супрацоўнік РНПЦ анкалогіі і медыцынскай радыялогіі Аляксандр Анатольевіч Мініч
— загадчык аддзялення анестэзіялогіі і рэанімацыі Віцебскай лякарні хуткай медыцынскай дапамогі Уладзімір Юр'евіч Сакавікоў
— загадчыца аддзялення трансфузіялогіі і экстракарпаральнае метадаў лячэння РНПЦ дзіцячай анкалогіі Інэса Рыгораўна Дароніна
— Загадчык анкалагічным аддзялення РНПЦ анкалогіі і медыцынскай радыялогіі Генадзь Іванавіч Калядзіч і многія іншыя. З поўным спісам можна азнаёміцца.
Медыцынскае супольнасць Беларусі падтрымлівае Народны ўльтыматум і нацыянальную забастоўку, у выпадку невыканання патрабаванняў. Далучыцца можна запоўніўшы тут неабходную заяку.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.