Борыса Джонсана выпісалі з лякарні пасля лячэння ад каранавіруса
Прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Борыс Джонсан, у якога быў знойдзены каранавірус, выпісаны з лонданскай лякарні Сэнт-Томас. Палітык працягне аднаўленне ў сваёй загараднай рэзідэнцыі, паведамляе Бі-Бі-Сі.
Прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі быў змешчаны ў бальніцу ў мінулую нядзелю пасля таго, калі яго стан пагоршыўся. Каранавірус у Джонсана быў дыягнаставаны 27 сакавіка, пасля чаго ён самаізаляваўся ў сваёй рэзідэнцыі на Даўнінг-стрыт.
У Вялікабрытаніі зарэгістравана 78 991 каранавірусных дыягназаў і 9 875 смерцяў ад COVID-19.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.