Брамнік стаў аўтарам самага недарэчнага аўтагола ў гісторыі футбола

Брамнік стаў аўтарам самага недарэчнага аўтагола ў гісторыі футбола

Брамнік таіцянскага клуба "Тэфан" Мікаэль Рош стаў аўтарам самага недарэчнага аўтагола ў гісторыі футбола. Як інфармуе eurosport.ru, здарэнне адбылося ў матчы Лігі чэмпіёнаў Канфедэрацыі футбола Акіяніі з камандай "Надзі" з Фіджы. У другім тайме абаронца ўводзіў мяч у гульню з аўта і кінуў яго брамніку, які знаходзіўся амаль на лініі поля справа ад брамы. Рош прыняў мяч і чамусьці адправіў яго ў бок брамы, і ён у яе закаціўся! Матч той "Тэфан" выйграў з лікам 6:1.

Адзначым, што асноўная прафесія Мікаэля Роша — кіроўца аўтобуса. Раней ён быў асноўным брамнікам зборнай Таіці.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі