Браты Скрабцы хацелі арганізаваць рок-фестываль, але ўлады прамаўчалі
Мінскія ўлады праігнаравалі просьбу братоў Сяргея і Аляксандра Скрабцоў аб дазволе правесці 3 ліпеня канцэрт на сталічнай плошчы Бангалор.
Вось што распавёў “Еўрарадыё” Аляксандр Скрабец:
“Мы планавалі зрабіць рок-фестываль. З Мінгарвыканкаму нам не прыйшло ніякага адказу: ні дазволу, ні адмовы. Хутчэй за ўсё пасля святаў мы будзем скардзіцца”.
Дарэчы, Скрабцы падалі ў гарвыканкам таксама заяўку на правядзенне штодзённых пікетаў за вызваленне беларускіх палітвязняў.