Браты забілі ў Расіі земляка і прывезлі яго труп у Беларусь, да РАУС у Чэрыкаве

Браты забілі ў Расіі земляка і прывезлі яго труп у Беларусь, да РАУС у Чэрыкаве

Браты-гастарбайтары забілі ў Расіі ў Падмаскоўі свайго земляка і прывезлі яго труп у Беларусь, да... РАУС у Чэрыкаве. Пра гэтую крымінальную гісторыю, якая адбылася ў кастрычніку сёлета, распавядае прэс-служба МУС. Памерлага прывезлі на мікрааўтобусе. 44-гадовы мужчына распавёў міліцыянерам сваю версію здарэння. 40-гадовы будаўнік працаваў у Расіі, а падчас вяртання яму стала кепска, ён страціў прытомнасць і памёр.

Аднак экспертыза засведчыла, што смерць жыхара Чэрыкава наступіла з-за нанесеных яму цялесных пашкоджанняў. У супрацоўніцтве з расійскімі паліцэйскімі, беларуская міліцыя аднавіла карціну падзей. Напярэдадні ад'езду з Расіі мужчыны выпівалі, трэцім у кампаніі быў 39-гадовы мінчук, стрыечны брат заяўніка. Узнікла сварка і сваякі да смерці збілі "з-за асабістых крыўдаў" свайго знаёмага.

Крымінальную справу распачалі па артыкуле "Забойства", двое мужчын затрыманы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі