Бразілія аб'явіла трохдзённую жалобу па ахвярах катастрофы самалёта BAE Avro

Бразілія аб'явіла трохдзённую жалобу па ахвярах катастрофы самалёта BAE Avro

Урад Бразіліі аб'явіў трохдзённую жалобу па ахвярах катастрофы пасажырскага самалёта BAE Avro. 29 лістапада ён упаў у Калумбіі некалькіх дзясятках кіламетрах ад аэрапорта Медэльіна з-за недахопу паліва. З 81 чалавека (72 пасажыраў і 9 чальцоў экіпажа) выжылі 6, але адзін пасля памёр у бальніцы, інфармуе "Бі-Бі-Сі".

У авіякатастрофе загінула бразільская футбольная каманда "Шапекаэнсэ", работнікі клуба, журналісты.

Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка выказаў спачуванні прэзідэнту Бразіліі, а таксама родным і блізкім загінулых.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі