Брэсцкі "ліхач" перавысіў хуткасць руху на 103 км/гадз.

Брэсцкі "ліхач" перавысіў хуткасць руху на 103 км/гадз.

У Брэсце супрацоўнікі ДАІ затрымалі аўтамабіль, які ехаў па горадзе з велізарным перавышэннем хуткасці.

Здарэнне адбылося 4 снежня каля 1-й гадзіны ночы, паведамляе gaibrest.by. Падчас дзяжурства даішнікі зафіксавалі, што па вуліцы едзе "Мерсэдэс Бэнц С230" з перавышэннем хуткасці на 103 км/гадз.

За рулём аўтамабіля быў 32-гадовы брэстаўчанін, які ўжо не аднойчы прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне Правілаў дарожнага руху.

Перавышэнне хуткасці кіроўца патлумачыў тым, што на спідометры яго аўтамабіля хуткасць вымяраецца не ў кіламетрах, а ў мілях у гадзіну.

Цяпер на парушальніка склалі два пратаколы. Яго пазбавілі права кіравання транспартнымі сродкамі на адзін год. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі