Брэсцкі раварыст на пераходзе наляцеў на аўтамабіль (відэа)

Брэсцкі раварыст на пераходзе наляцеў на аўтамабіль (відэа)

У Брэсце раварыст на пераходзе праз дарогу наляцеў на аўтамабіль. ДТЗ адбылося 26 ліпеня на скрыжаванні вуліцаў Піянерскай і Маскоўскай, піша brestcity.com.

Яшчэ ўлетку 2017 года на гэтым участку з'явіліся роварныя пераходы — зялёныя дарожкі былі намаляваныя побач з пешаходнымі пераходамі. Раварыст, які ехаў па роварным пераходзе на зялёнае святло, апынуўся неспадзяванкай для кіроўцы, які паварочваў направа. У выніку раварыст апынуўся на капоце аўто. 

Удзельнікі ДТЗ разышліся мірам, не выклікаючы ДАІ.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі