Брэсцкім уладам падаравалі сапраўдны танк (фота)

Таксама яго будуць выкарыстоўваць у Цэнтры патрыятычнага навучання БРСМ. Яму плануюць перадаць пустуючыя памяшканні Брэсцкай крэпасці.



Пра гэта казалі сёння на ўрачыстай перадачы тэхнікі міністр абароны Юрый Жадобін і старшыня Брэсцкага гарвыканкама Аляксандр Палышэнкаў. Брэсцкі кіраўнік адзначыў, што перадача танка — у духу даручэння Аляксандра Лукашэнкі, які паабяцаў быць пры адкрыцці новага турыстычнага маршруту на Тэрэспальскі востраў. На гэты “адзіны лапік беларускай зямлі на левым Беразе Заходняга Буга” нядаўна зрабілі падвесны мост. Наладжаны і прапускны рэжым праходу туды.



Перадача танка суправаджалася салютам і ўрачыстым маршам вартавой роты.



ПТ 76, як заявіў міністр абароны, “самы масавы ў свеце плаваючы танк”. Ён быў прыняты на ўзбраенне савецкай арміі ў 1971 годзе. Машына, перададзеная Брэсту, дагэтуль на хаду.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі