Брэсцкія апазіцыянеры збіраюцца правесці 64 пікеты супраць адмены льгот
У Брэсцкі гарвыканкам пададзены 64 заяўкі на правядзенне 16 снежня пікетаў супраць адмены сацыяльных ільгот.
Як паведаміў намеснік старшыні абласной арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Валянцін Лазарэнкаў, заяўкі на гэтыя акцыі пратэсту накіраваны ад імя актывістаў абласной кааліцыі Аб'яднаных дэмакратычных сіл.
Паводле яго слоў, у выпадку атрымання адмовы ад мясцовых уладаў актывісты маюць намер выкарыстаць іншыя законныя сродкі для таго, каб праінфармаваць жыхароў абласнога цэнтра аб цяперашнім стане сацыяльнай сферы ў краіне, аб тым, хто і што садзейнічае стварэнню сацыяльнай напружанасці і страху перад заўтрашнім днём у большай часткі насельніцтва краіны.
БелаПАН