"Брэсцкія хрысціянскія дэмакраты" спрабуюць зарэгістраваць аб'яднанне
Кіраўнік ГА Зміцер Шурхай “ілюзіяў наконт рэгістрацыі аб'яднання не мае”, але “спадзяецца, што арганізацыя будзе зарэгістраваная”.
8 ліпеня ва ўпраўленне юстыцыі Брэсцкага аблвыканкама пададзеныя дакументы на рэгістрацыю грамадскага аб'яднання “Брэсцкія хрысціянскія дэмакраты”.
Устаноўчы сход арганізацыі прайшоў 8 чэрвеня ў Кобрыне. Старшынёй ГА "Брэсцкія хрысціянскія дэмакраты" быў абраны Зміцер Шурхай, яго намеснікамі — Раман Дзмітрук (Кобрын) і Таццяна Малашчанка (Баранавічы).
"Усе дакументы падрыхтаваныя згодна з заканадаўствам, — цытуе прэс-служба Партыі БХД Змітра Шурхая. — Усе заснавальнікі — рэальныя людзі, яны прысутнічалі на сходзе. Ніякіх памылак і супярэчнасцяў у пададзеных дакументах няма, законных падстаў для адмовы ў рэгістрацыі я не бачу".
Рэгістрацыя рэгіянальных грамадскіх аб'яднанняў — частка стратэгіі Партыі БХД для юрыдычнай абароны сваіх сяброў.
Фота: www.bnp.by.