Беларускія мытнікі спынілі канал незаконнай пастаўкі аўтамабіляў з ЗША
Машыны перасякалі мяжу па падробленых дакументах.
Брэсцкая мытня спыніла канал незаконнай пастаўкі аўтамабіляў з ЗША на тэрыторыю Мытнага саюза. Трафік дарагіх іншамарак арганізаваў жыхар Брэсцкага рэгіёна. Машыны перасякалі мяжу па падробленых дакументах (нібыта, яны вызваленыя ад выплаты мытных плацяжоў). Гаворка ідзе аб Lexus і Toyota 2007-2013 гадоў выпуску. Іншамаркі на суму звыш 3 мільярдаў рублёў канфіскаваны, паведамляе тэлеканал "Беларусь 1".
Як адзначае БЕЛТА, мытнікі разам з праваахоўнымі органамі высвятляюць кола асобаў, якія маглі мець дачыненне да незаконнага ўвозу аўтамабіляў. Мяркуецца, што пакуль вядома далёка не пра ўсе выпадкі.
Фота: ТАСС