Брэсцкія мытнікі спынілі на мяжы кантрабандны багаж з 33 старых манет (фота)

Брэсцкія мытнікі спынілі на мяжы кантрабандны багаж з 33 старых манет (фота)

Брэсцкія мытнікі выявілі 33 манеты, адчаканеныя ў ХV-XX стст., у багажы брэстаўчаніна, які вёз іх не дэкларуючы на мяжы.

Як паведамляе прэс-служба Дзяржаўнага мытнага камітэта, мужчына ехаў з Польшчы на аўтамабілі "Мэрсэдэс-Бэнц" праз пункт пропуску "Брэст".

Мытная экспертыза выявіла, што 33 манеты адчаканеныя больш за 100 гадоў таму, а значыць, уяўляюць культурную каштоўнасць. У кантрабандным грузе былі паўгрошы і двудэнарыі Вялікага Княства Літоўскага, шэлегі Рэчы Паспалітай, нямецкія маркі і крэйцары, а таксама польскія злотыя ды капейкі Расійскай імперыі. Самай старажытнай манетай выявіўся дынарый Рымскай імперыі.

Мытня затрымала манеты да рашэння суда. На брастаўчаніна пачалі адміністратыўную справу. Яму пагражае ад 105 да 630 рублёў (ад 5 да 30 базавых велічынь).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі