Брэсцкія мытнікі знайшлі ў расіяніна тры пісталеты і патроны (фота)
Брэсцкія мытнікі знайшлі ў расіяніна тры пісталеты і патроны. Як інфармуе прэс-служба Брэсцкай мытні, мужчына ехаў на "Фальксвагене" з Бельгіі праз пункт пропуску "Варшаўскі мост". Пры вусным апытанні ён заявіў пра адсутнасць тавараў, забароненых або абмежаваных да перамяшчэння праз мяжу. Аднак падчас агляду аўтамабіля былі знойдзеныя пераматаныя скотчам скруткі, а ў іх — 3 пісталеты і 97 патронаў калібра 9 мм.
Эксперты прызналі, што згаданыя прадметы адносяцца да агнястрэльнай зброі і боепрыпасаў да яе. Крымінальную справу распачалі па артыкуле "незаконнае перамяшчэнне праз мяжу агнястрэльнай зброі і боепрыпасаў" (арт. 333-1 КК). Матэрыялы справы перадалі ва ўпраўленне Следчага камітэта па Брэсцкай вобласці. Грамадзянін Расіі знаходзіцца пад вартай.