Брэсцкія ўлады вызначылі месцы для сустрэч кандыдатаў з выбаршчыкамі

Брэсцкі гарвыканкам вызначыў месцы сустрэчы з выбаршчыкамі кандыдатаў у дэпутаты мясцовых саветаў. На 300-тысячны горад адабраныя 29 памяшканняў.  Па-за памяшканнямі сустракацца з выбаршчыкамі дазволена на чатырох пляцоўках: стадыёне “Лакаматыў”, пляцы каля ракі Мухавец у канцы вуліцы Савецкай, на стрэльбішчы для стральбы з лука і ў Парку інтэрнацыяналістаў.

Вось як каментуе Еўрарадыё гэтае рашэнне праваабаронца Ўладзімір Вялічкін:

"Закон не прапісвае, як збіраць выбаршчыкаў. З уласнага досведу ведаю, што гэта выкарыстоўваецца супраць апазіцыйных кандыдатаў, калі яны спрабуюць неяк сабраць людзей, скажам, праз улёткі. У віну апазіцыянеру тады ставіцца перавышэнне выдаткаў на выбарчую кампанію. За мяжою дазволена прыцягваць ахвяраванні грамадзянаў і арганізацый. Там дазволена сустракацца з людзьмі хоць на вуліцы, хоць наняўшы такую залу, як у Палацы Рэспублікі". 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі