Брэсцкую мытніцу чакае суд з-за кахання да махляра
Яна аформіла 43 аўтамабілі на ўезд у нашу краіну з парушэннем заканадаўства — быў заніжаны тэрмін іх эксплуатацыі.
Як піша абласная газета "Заря", калі постмытны кантроль гэта выявіў, страты былі ацэненыя на 150 мільёнаў рублёў.
Высветлілася, што махляр мяняў VIN-код аўтамабіля, ды атрымаў прыбытак у памеры 120 тысяч долараў. Сама мытніца кажа, што не ведала пра гэта, а дапамагала мужчыну, дарэчы, бацьку дваіх дзяцей, бо ён "закахаў яе ў сябе".
Распачатая крымінальная справа. Верагоднасць таго, што жанчына трапіць за краты на значны тэрмін, вялікая.