Брэстаўчанін еў бліны на хуткасць і ледзь не задыхнуўся

Брэстаўчанін еў бліны на хуткасць і ледзь не задыхнуўся

Масленка ледзь не скончылася трагічна для брэстаўчаніна, які вырашаў паспаборнічаць у паяданні бліноў на хуткасць.

Як інфармуе БЕЛТА, здарэнне адбылося 6 сакавіка ў гарадскім парку культуры і адпачынку імя 1 Мая. 65-гадовы мужчына вырашыў прыняць удзел у конкурсе. Але падчас яго падавіўся блінам і стаў задыхацца.

На дапамогу прыйшла брыгада хуткай меддапамогі, якая дзяжурыла побач. Дасведчаны фельчар паспяхова правёў рэанімацыйныя мерапрыемствы.

Лекары кажуць, што мужчына не дыхаў дастаткова доўга, таму яго змясцілі цэнтральную гарадскую бальніцу для назірання. Цяпер мужчына знаходзіцца ў тэрапеўтычным аддзяленні. Яго жыццю і здароўю нічога не пагражае.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі