Брэстаўчанін ледзь не згарэў у смеццепрыёмніку жылога дома
6 снежня у часе пажару ў жылым доме па вуліцы Вароўскага ў Брэсце ледзь не загінуў мужчына, які вырашыў пераначаваць на сметніку.
У суботу ўвечары выратавальнікі атрымалі паведамленне, што з памяшкання смеццепрыёмніка на першым паверсе дома ідзе дым. Да моманту прыбыцця пажарных 52-гадовы мужчына, які там знаходзіўся, самастойна выбраўся на вуліцу. Ён патлумачыў, што жыве ў Брэсце, але ў іншым доме, а ў смеццезборніку абсталяваў сабе месца для начлегу.
Мужчыну даставілі ў Брэсцкую абласную лякарню з тэрмаінгаляцыйным апёкам верхніх дыхальных шляхоў і апёкам правай нагі 3-4 ступені.
Прычына пажару высвятляецца, паведамляе БелаПАН.