Брытанцы ведаюць Глеба, але не чулі пра Лукашэнку
А яшчэ карэспандэнты Еўрарадыё сустрэлі на вуліцах Лондана англічанаў, якія размаўляюць па-беларуску.
Беларусь – краіна ў цэнтры Еўропы, вучаць нашыя школьнікі. Аднак чамусьці большасць еўрапейцаў нічога не ведаюць пра нашую краіну. Ды што там, некаторыя нават не здагадваюцца, што гэта краіна. Дзякуй богу, нашыя футбалісты нядаўна згулялі з ангельскай зборнай, дык некаторыя брытанцы хоць па футболе нас запомнілі.
ЕРБ: Што вы ведаеце пра Беларусь?
Мужчына: Беларусь... Я толькі нядаўна чуў назву. Я ведаю, зусім нядаўна яны гулялі з Англіяй у футбол. У іх быў гулец, які цяпер гуляе за “Барселону”. Глеб, так? Глеб яго завуць?
ЕРБ: Так, Аляксандр Глеб.
Мужчына: Аляксандр Глеб... Яшчэ я ведаю... Гэта на Карыбскіх астравах? Не... У Еўропе?
ЕРБ: Так.
Мужчына: Так, Еўропа. Ну, карацей, дзякуючы футболу, я ведаю назву краіны.
У астатнім нярадаснай была для нас, беларусаў, прагулка па лонданскіх вуліцах. Рэспандэнты ў асноўным не адрозніваліся арыгінальнасцю і мелі пра Беларусь вельмі цьмянае ўяўленне. І не ведалі не тое што Глеба, а нават прозвішча Лукашэнкі ніколі не чулі.
ЕРБ: Што вы ведаеце пра Беларусь?
Мужчына: Беларусь... Нічога... Гэта краіна? Каля Расіі? Так. І я думаю, там вельмі холадна. Гэта ўсё.
ЕРБ: А вы ведаеце, хто ў Беларусі прэзідэнт?
Мужчына: Не.
ЕРБ: Вы чулі прозвішча Лукашэнка?
Мужчына: Лукашто?
ЕРБ: Лукашэнка.
Мужчына: Не. Ніколі не чуў (смяецца).
Жанчына: Беларусь... Не ведаю, прабачце.
ЕРБ: Вы калі-небудзь чулі гэтую назву?
Жанчына: Я не магу ўспомніць... Штосьці знаёмае, але я не ведаю... Беларусь... А! Гэта краіна? Так, гэта краіна.
ЕРБ: Вы што-небудзь ведаеце пра гэтую краіну?
Жанчына: Не, а дзе гэта?
ЕРБ: Гэта ў Еўропе.
Мужчына: Беларусь... Нічога, выбачайце, зусім нічога.
ЕРБ: Але вы ведаеце, што гэта?
Мужчына: Гэта краіна... дзесьці каля Расіі. Так? Вельмі далёка. Больш я нічога не ведаю пра Беларусь. Я бачыў назву краіны ў час Алімпійскіх гульняў. І ўсё.
Некаторыя англічане ўсё ж спрабавалі ўзгадаць, што яны чулі пра Беларусь. Узгадвалі яны не шмат. Віною таму – недахоп інфармацыі пра нашую краіну, якая праходзіць праз англійскія СМІ, сказалі нам адны з рэспандэнтаў.
Мужчына: Наколькі я памятаю, у іх штосьці накшталт камуністычнай улады. Ну, думаю, гэта ў любым выпадку сацыялістычная ўлада. Тут, у Англіі, мы не шмат чуем пра Беларусь.
Мужчына: Беларусь... Нічога. Я нічога пра яе не ведаю. Яна была часткай Савецкага саюзу. Гэта ўсё, што я ведаю.
Спадзяемся, што некаторыя англічане, дзякуючы нам, даведаліся штосьці новае пра Беларусь. Да прыкладу, што мы размаўляем на беларускай мове.
Хлопец: Беларусь. Гэта краіна. Так? У Еўропе. Ва Ўсходняй Еўропе?
ЕРБ: Так.
Хлопец: Дастаткова маленькая краіна. Пара мільёнаў насельніцтва.
ЕРБ: 10 мільёнаў.
Хлопец: 10 мільёнаў? Я не ведаў, што так шмат. Думаў, што каля 4 мільёнаў. Я не ведаю, што за сталіца...
ЕРБ: Мінск.
Хлопец: Я не ведаў...
ЕРБ: Вы ведаеце, хто прэзідэнт?
Хлопец: Не.
ЕРБ: А чулі што-небудзь пра Лукашэнку?
Хлопец: Пра каго?
ЕРБ: Пра Лукашэнку.
Хлопец: Не. А хто такі Лукашэнка?
ЕРБ: Прэзідэнт (смяемся).
Хлопец: На якой мове вы размаўляеце ў Беларусі?
ЕРБ: На беларускай.
(смяемся)
Хлопец: Гэта ўсё, што я ведаю.
Якім жа было нашае здзіўленне, калі ў цэнтры Лондана мы сустрэлі дзяўчынку, якая не толькі ведае, дзе знаходзяцца Баранавічы, а нават вывучыла адно беларускае слова – “хата”.
ЕРБ: Што вы ведаеце пра Беларусь?
Дзяўчынка: “Мая мама адтуль. Я ведаю горад... эээ... як жа ж яго... А! Баранавічы! Я была там, калі мне было шэсць”.
ЕРБ: Дык вы гаворыце па беларуску?
Дзяўчынка: Я ведаю па-беларуску толькі слова “хата”.
Як потым мы даведаліся, некаторыя англічане не абмежаваліся словам “хата” і дасканала вывучылі беларускую мову. І нават карыстаюцца ёй у сям’і. Пра гэта мы раскажам у адным з наступных рэпартажаў з Брытанскай серыі.