Брытанец выпадкова знайшоў у сваім садзе руіны антычнай вілы
Жыхар Брытаніі Люк Ірвін выпадкова знайшоў руіны старажытнарымскай вілы, калі пракладваў электрычны кабель у сваім садзе на паўднёвым захадзе Англіі. Мужчына звярнуўся да археолагаў, калі заўважыў рымскую мазаіку ў выдатным стане.
Сярод знаходак спецыялістаў — сотні вустрыцаў, якіх штучна выводзілі, а таксама прывозілі з прыбярэжных раёнаў у бочках з салёнай вадой. Апроч таго, археолагі знайшлі па-майстэрску зробленую кераміку, манеты, упрыгожанні і косткі жывёл.
На думку археолагаў, калісьці тут была віла рымлянаў, якія вялі раскошнае жыццё. Гэта магла быць адна з найбуйнейшых рымскіх віл Брытаніі, перадае ВВС.