Брытанія просіць сваіх грамадзян не ехаць у рэгіёны Украіны ля мяжы з Беларуссю

Мяжа Украіны з Беларуссю

Мяжа Украіны з Беларуссю / facebook.com/vitaliy.bunechko/

Вялікабрытанія выпусціла папярэджанне для сваіх грамадзян і просіць не наведваць шэраг рэгіёнаў Украіны.

Брытанскі МЗС падзяліў Украіну на два сектары. Чырвоны сектар рэкамендуецца не наведваць наогул, жоўты — не наведваць без неабходнасці.

У чырвоны сектар увайшлі рэгіёны, якія мяжуюць з Беларуссю.

"МЗС раіць устрымацца ад любых паездак у межах 50 км ад мяжы з Беларуссю ў сувязі з прысутнасцю расейскіх і беларускіх вайскоўцаў і сілавікоў на беларускім баку мяжы", — гаворыцца ў папярэджанні.

Украіна жыве ў чаканні паўторнага наступу расійскіх войскаў. Ёсць асцярогі, што Крэмль зноў паспрабуе захапіць Чарнігаў і Харкаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі