Брытанская каралева забараніла Меган Маркл насіць драныя джынсы
Каралева Вялікабрытаніі Элізабэт ІІ патрабуе, каб яе ўнук прынц Гары з жонкай Меган датрымліваліся дрэс-коду падчас візіту ў замак Балмарал, рэзідэнцыю манархаў Шатландыі. Паводле крыніцаў таблоіда The Sun, каралева не шануе дэнім, таму драныя джынсы разам з туфлямі на танкетцы давядзецца пакінуць дома.
Меган Маркл, якая мае тытул герцагіні Сасэкскай, параілі насіць рэчы шатландскіх дызайнераў, а для візітаў у царкву абіраць прыстойнае ўбранне.
Раней Элізабэт ІІ забараніла Меган Маркл надзяваць упрыгожанні з яе калекцыі. Магчыма, праблема ў тым, што каралева не задаволеная схільнасцю герцагіні да марнатраўства.
Не так даўно Меган Маркл выйшла ў свет у дзіравых джынсах масавага брэнду Mother, пасля чаго гэтая вопратка стала бестсэлерам.