Брытанскі міністр у Мінску: Мы застанемся ў гэтай частцы Еўропы — дзеля бяспекі

Брытанскі міністр у Мінску: Мы застанемся ў гэтай частцы Еўропы — дзеля бяспекі

Брытанскі міністр па справах Еўропы і Амерыкі сэр Алан Дункан асудзіў дзеянні Расіі ва Украіне. “Мы падтрымліваем цэласнасць Украіны і ясна заяўляем, што лічым дзеянні Расіі памылкай. Цэласнасць Украіны — гэта тое, што мы заўжды будзем абараняць, — заявіў журналістам Дункан пасля ўскладання кветак на плошчы Перамогі ў Мінску. — Наконт таго, што мы пакідаем Еўрапейскі Саюз… Вялікабрытанія застаецца ў Еўропе. Мы захаваем шырокую прысутнасць у еўрапейскім гандлі, а ў гэтай частцы свету — для абароны і бяспекі”.

Сустрэчу з Аляксандрам Лукашэнкам, што адбылася раніцай 26 верасня, сэр Алан Дункан назваў “вельмі канструктыўнай”. “У стасунках Беларусі і Вялікабрытаніі пачынаецца новы этап. У нас было 25 добрых гадоў — а зараз будзе 25 яшчэ лепшых”, — дадаў брытанскі дыпламат.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі