БТ не пацвярджае звесткі, што на "Еўрабачанне-2010" паедзе гурт "3+2"

Белтэлерадыёкампанія не пацвярджае звесткі, што на песенны конкурс "Еўрабачанне", які пройдзе сёлета ў Нарвегіі, ад Беларусі паедзе гурт "3+2". Як паведамляе БелаПАН, афіцыйныя дакументы, якія датычаць выбару беларускага прадстаўніка на "Еўрабачанні", пакуль не падпісаныя. Аднак імя выканаўцы можа быць названа ўжо на гэтым тыдні.

Нагадаем, што менавіта БТ з'яўляецца арганізатарам нацыянальнага адбору ўдзельніка ад Беларусі на "Еўрабачанне".

Пра тое, што ўдзельнікам Еўрабачання ад Беларусі сёлета можа стаць гурт "3+2", паведаміла інтэрнэт-газета "Салідарнасць".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі