БТ не паказала, як Лукашэнка адказвае на пытанні журналістаў пасля галасавання
Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка а 12-й гадзіне прагаласаваў на выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў. Ён галасаваў на ўчастку №1 Вяснянскай выбарчай акругі №39 Цэнтральнага раёна Мінска. Гэты ўчастак размяшчаецца ў Беларускім дзяржаўным універсітэце фізічнай культуры.
Журналістам недзяржаўных СМІ напярэдадні адмовілі ў акрэдытацыі на ўчастку №1. І нават БТ не стала паказваць, як Лукашэнка адказвае на пытанні журналістаў пасля галасавання.