Буду працягваць абараняць чалавека, якога люблю — Ціханоўская пра суд над мужам

Святлана Ціханоўская / @tsikhanouskaya
Святлана Ціханоўская / @tsikhanouskaya

Святлана Ціханоўская выказалася пра прысуд, які сёння абвесціць яе мужу Сяргею Ціханоўскаму гомельскі суд.

"Я ўяўляю, якая там будзе лічба — і вельмі складана будзе псіхалагічна яе прыняць. Але, з іншага боку, год, дваццаць, сто гадоў — гэта ненармальна. Гэта незаконна і гэта не тое, з чым можна мірыцца",адзначыла яна.

Святлана Ціханоўская распавяла, што мае намер рабіць з гэтай навіной. Яна настроена працягваць абараняць чалавека, якога любіць, і які стаў лідэрам для мільёнаў беларусаў.

"Я буду спрабаваць рабіць нешта вельмі складанае, можа быць, немагчымае, каб наблізіць той момант, калі мы з ім убачымся ў новай Беларусі", — прызналася яна. А пакуль яна будзе па-ранейшаму будзе адпраўляць яму паштоўкі і малюнкі дзяцей, каб потым, калі яны сустрэнуцца, зрабіць з гэтага памятны альбом.

"І ўсё, што я раблю, я раблю дзеля гэтага моманту", — падкрэсліла яна. Ціханоўская лічыць, што такі "персанальны момант ёсць у кожнага чалавека". І важна, каб кожны вырашыў, што ён гатовы зрабіць для змены сітуацыі.

Акрамя Сяргея Ціханоўскага 14 снежня ў Гомелі абвесцяць прысуд Мікалаю Статкевічу, Ігару Лосіку, Арцёму Сакаву, Уладзіміру Цыгановічу і Дзмітрыю Папову. Суд над імі пачаўся 24 чэрвеня. Працэс праходзіў у закрытым рэжыме. Таму невядома, якое пакаранне запрасіў пракурор для кожнага з абвінавачаных. Палітвязням пагражае ад 12 да 15 гадоў турмы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі