Будуць судзіць мінчука, які арганізаваў відэаназіранне за былой жонкай

Для арганізацыі відэаназірання мужчына выкарыстаў мабільны тэлефон з дадаткам (ілюстрацыйнае фота)

Для арганізацыі відэаназірання мужчына выкарыстаў мабільны тэлефон з дадаткам (ілюстрацыйнае фота) / minsknews.by

Будуць судзіць 42-гадовага мінчука, які арганізаваў відэаназіранне за былой жонкай. Камера, якую ён устанавіў, знаходзілася ў кватэры на люстры (гэта быў мабільны тэлефон з дадаткам) і працавала два месяцы.

Мужчына кажа, што хацеў даказаць "амаральны лад жыцця" былой жонкі. Сярод тых, каму ён дасылаў відэа, была яе маці.

Жанчына паскардзілася на былога мужа. Следства прыйшло да высновы, што ён дзейнічаў "з рэўнасці і помсты". Была распачатая крымінальная справа за "наўмысныя незаконныя збор і распаўсюд інфармацыі аб прыватным жыцці іншых асоб без іх згоды, якія пацягнулі прычыненне істотнай шкоды правам, свабодам і законным інтарэсам грамадзян". Мужчына знаходзіцца пад падпіскай аб нявыездзе і належных паводзінах.

Справу разгледзіць Першамайскі суд Мінска.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі