Бунт на краі свету, нашэсце мух і дэбаты пра Копалу — #ІхНоравы

У свеце зноў неспакойна

У свеце зноў неспакойна / @rubanau_collage

Жыхары Новай Каледоніі змагаюцца з французскімі уладамі. Іспанцы пакутуюць ад нашэсця мух. У Канах кінаманы хэйцяць новы фільм аўтара “Хроснага бацькі”. А кітайскія аўтамабілі запаланілі еўрапейскія парты. 

Пра ўсё гэта больш падрабязна ў нашым аглядзе цікавых міжнародных навін.

Жыхары Новай Каледоніі супраціўляюцца французам

У Нумеа, сталіцы Новай Каледоніі, захоўваецца высокая напружанасць. Але Францыя імкнецца ўтрымаць сваю заакіянскую тэрыторыю пад кантролем. Хаця некаторыя яе раёны ўжо не кантралюе.

Вярхоўны камісар Новай Каледоніі Луі Ле Франк абвясціў, што да вечара пятніцы колькасць паліцыі і жандармаў на востраве вырасце з 1700 да 2700 чалавек.

Бунт на краі свету, нашэсце мух і дэбаты пра Копалу — #ІхНоравы
Гандлёвы цэнтр, які быў спалены і разрабаваны дэманстрантамі ў Нумеа ў чацвер / MMIIAS/ABACA/REX/Shutterstock

Масавыя беспарадкі ў Новай Каледоніі ўспыхнулі 13 траўня пасля таго, як заканадаўцы ў Парыжы пашырылі правы жыхароў вострава, якія прыбываюць з мацерыковай Францыі. Мясцовыя актывісты заявілі, што гэта дасць перавагу прафранцузскім палітыкам і ўшчэміць правы карэнных жыхароў — меланезійскага народа канакі, якія доўгія гады пакутуюць ад сегрэгацыі і дыскрымінацыі.

Паводле апошніх звестак, 5 чалавек, у тым ліку два жандармы, загінулі, блізу 60 супрацоўнікаў сіл бяспекі атрымалі раненні, 214 чалавек былі арыштаваныя.

Еўрапейскія парты ператвараюцца ў аўтастаянкі

Усё больш імпартных электрамабіляў з Кітая і іншых краін застаецца ў еўрапейскіх партах, бо вытворцы і дыстрыб'ютары сутыкнуліся з запаволеннем іх продажаў. Пра гэта піша Euronews.

Напрыклад у Калу, недалёка ад Антверпена, і ў Зебруге вялізныя стаянкі на 130 тысяч аўтамабіляў зараз перапоўненыя кітайскімі мадэлямі, у тым ліку MG, BYD, Nio, XPeng, Lynk & Co, Omoda, Hongqi і г.д. 

Бунт на краі свету, нашэсце мух і дэбаты пра Копалу — #ІхНоравы
Новыя аўтамабілі чакаюць транспарціроўкі на верфі ў порце Антвэрпэн-Бруге / Haven van Antwerpen-Brugge / Port of Antwerp-Brugge

"Гэта адбываецца ва ўсіх еўрапейскіх партах, якія абслугоўваюць вялікую колькасць аўтамабіляў", — кажа прэс-сакратар ад імя порта Антверпен-Бруге, другога па велічыні ў Еўропе.

Financial Times, якая першай паведаміла пра заторы ў еўрапейскіх партах, зводзіць праблему да таго, што кітайскія мадэлі пастаўляюцца ў Еўропу без распрацаванай сеткі продажаў на кантыненце або далейшай транспарціроўкі. Такім чынам, кітайскія мадэлі прадаюцца ў Еўропе не так хутка, як чакалася.

Копала выклікаў спрэчкі ў Канах

“Мегалаполіс” — першы фільм культавага амерыканскага рэжысёра, прэм'ера якога адбылася ў Канах за апошнія 45 год. Прэса апісвае яго як футурыстычны, амаль шэкспіраўскі эпас пра падзенне амерыканскага грамадства і сталіцы новага Рыма — Нью-Йорка. У галоўных ролях адныя галівудскія зоркі: Адам Драйвер, Шая Лабаф, Обры Плаза і г.д.

Каб прафінансаваць праект сваёй мары, Копала выдаткаваў на “Мегалаполіс” 120 мільёнаў долараў уласных грошай і прадаў частку сваёй паспяховай вінакурні. Але першыя водгукі ад кінакрытыкаў гучаць разгромна. У аўторак газета The Guardian апублікавала асуджальны артыкул пра стужку як катастрафічную закулісную драму.

Афіцыйны трэйлер "Мегалаполіса" / Caesar Film LLC

У гледачоў, якія змаглі трапіць на паказ, фільм выклікаў супрацьлеглыя меркаванні. Адны кажуць, што праект 85-гадовага рэжысёра немагчыма глядзець. Іншыя ўпэўненыя ў яго геніяльнасці.

“Гэта сапраўды нешта. Я не ведаю, ці гэта мой любімы фільм, але гэта найлепшы вопыт кінатэатральнага прагляду, які я калі-небудзь меў”, — расказаў выданню The Washington Post адзін з гледачоў.

Калі “Мегалаполіс” з’явіцца ў шырокім пракаце — пакуль невядома. 

Мухі захопліваць іспанскія гарады

У 20 раёнах Іспаніі мухі ператвараюць жыццё жыхароў у пекла. Як толькі насякомыя вылупляюцца, яны лятуць шукаць ежу, і іх часта прыцягваюць пахі з дамоў людзей.

Мэр горада Таміньё Сандра Гансалес кажа, што мухі хаця і не распаўсюджваюць хваробы, але пагаршаюць псіхічнае здароўе людзей. 

Бунт на краі свету, нашэсце мух і дэбаты пра Копалу — #ІхНоравы
Пражэрлівыя казуркі не даюць жыць іспанцам / Unsplash

Даследаванне, праведзенае ў Таміньё, паказвае, што росту колькасці мух спрыяюць змены клімату і дрэнная сельскагаспадарчая практыка. Дажджы змяніліся гарачым надвор'ем і высокай вільготнасцю. Разам з арганічнымі рэчывамі, такімі, як угнаенні на палях, гэта ідэальнае асяроддзе для з’яўлення мух.

Эксперты кажуць, што пазбавіцца мух можна праз змяненне сельскагаспадарчых метадаў і павелічэнне папуляцыі птушак і кажаноў, якія ядуць насякомых.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі