Бутрын: Расія выйграе газавую вайну, толькі калі Лукашэнка сыдзе
Але палітычнай сілы, якая б здолела гэта “арганізаваць”, у Расіі няма, мяркуе загадчык аддзела эканамічнай палітыкі газеты “Коммерсантъ” Дзмітрый Бутрын. Еўрарадыё: Які ваш прагноз на бліжэйшы час?
Дзмітрый Бутрын: Я думаю, што цягам некалькіх дзён транзіт расійскага газу праз Украіну будзе рэзка павялічаны. Тэхнічныя дамоўленасці з Украінай на гэты конт, наколькі я ведаю, існуюць. Еўрапейскія спажыўцы атрымаюць пастаўкі з газпрамаўскіх падземных газавых сховішчаў, што там засталося, мінаючы Беларусь. А Беларусі ўвогуле перакрыюць кран.
Еўрарадыё: Ці магчымае пасля распараджэння Аляксандра Лукашэнкі аб перапыненні транзіту газу судовае разбіральніцтва паміж "Газпрамам" і Беларуссю?
Дзмітрый Бутрын: Гэта бессэнсоўна з шэрагу прычынаў. І найперш таму, што суды на тэрыторыі Расіі і Беларусі будуць паводзіць сябе суцпрацьлегла, але адначасова аднолькава. Я не ўяўляю сабе расійскі суд, які б адмовіў "Газпраму" ў правамернасці дзеянняў у дачыненні да Беларусі. І так жа сама ніводны беларускі суд не прызнае неправамернасць дзеянняў беларускага ўрада.
У прававым полі сітуацыя абсалютна патавая. Бо Беларусь, пры ўваходжанні ў Саюзную дзяржаву і дэклараваным жаданні ўвайсці ў Мытны саюз, застаецца суверэннай дзяржавай. Што ў спалучэнні з аўтарытарным рэжымам дае любым дзеянням Беларусі на тэрыторыі Беларусі непераможнасць з пункту гледжання беларускага права. Карацей, судзіцца Расіі няма з кім і няма дзе.
Еўрарадыё: Але ёсць Эканамічны суд СНД, куды Беларусь звярнулася па пытанні правамернасці расійскіх мытных пошлінаў на нафту. Значыць, для вырашэння такіх спрэчак існуе міжнароднае прававое поле.
Дзмітрый Бутрын: На маю думку, гэты суд — недзеяздольны арбітраж. Ні досведу ў яго няма, ні механізма энфорсмента прынятых рашэнняў. Не разумею ўвогуле, чаго можна чакаць ад Эканамічнага суда СНД.
Еўрарадыё: Да таго ж тэрмін, які зойме працэдура разбіральніцтва, выключаюць магчымасць вырашэння судовымі механізмамі пытанняў, перад якімі Расія і Беларусь стаяць сёння.
Дзмітрый Бутрын: А Аляксандр Лукашэнка шмат разоў дэманстраваў, што ён любіць гуляць у вострыя гульні. Што ён умее выйграваць менавіта ў вострых сітуацыях, а ў доўгатэрміновай перспектыве яго ўсё ж давяць. Не кранаючыся таго, наколькі гэта маральна ці амаральна, хто пацерпіць ці хто выйграе, хто мае рацыю, а хто не, у дадзены момант Беларусь у асобе прэзідэнта мэтанакіравана абвастрае сітуацыю, каб выйсці з яе з максімальным прыбыткам. А Расія, наадварот, імкнецца зацягнуць сітуацыю. Для яе гэта выгадна, бо за доўгі тэрмін яна ў гэтай гульні выйграе.
І ў нас ёсць зачараваная дата — 1 ліпеня. Мы ці ўзнаўляем мытную мяжу, ці не.
Еўрарадыё: Бліжэй да гэтай даты "газавая вайна" яшчэ набярэ абароты?
Дзмітрый Бутрын: Яна зараз бессэнсоўная. І момант для яе не самы ўдалы. Калі браць увесь каляндарны год, дык чэрвень — гэта самы неспрыяльны час для газавага шантажу. І горшую краіну для арганізацыі газавай вайны, чым Беларусь, таксама прыдумаць складана.
Іншая справа, што па тэрыторыі Беларусі адбываецца транзіт не толькі расійскага газа, але і расійскай нафты. Я думаю, што наступным крокам расійскіх уладаў можа быць спыненне паставак нафты ў Беларусь. Цалкам. Гэта зробіць уладам Беларусі больш праблемаў, чым любыя іншыя захады. Бо нафтаперапрацоўчыя заводы перастануць не толькі прыносіць грошы, але і забяспечваюць занятасць.
Еўрарадыё: Але ў Беларусі на гэты выпадак ёсць стратэгічны партнёр — Венесуэла!
Дзмітрый Бутрын: Ну, мы ж добра разумеем, што бясконцыя караблі з венесуэльскай нафтай, якія ўсё ідуць і ідуць караванам праз мора, так дагэтуль нікуды і не прыйшлі. І яшчэ мы добра разумеем, што спыненне такога кшталту нафтахімічных комплексаў, як мазырскі ці наваполацкі НПЗ, — гэта вялікае сацыяльнае напружанне. І ў адрозненне ад газавай блакады, якая можа цягнуцца да наступлення позняй восені, пара месяцаў нафтавай блакады будуць нашмат больш адчувальнымі.
Асабліва калі паўстане мытная мяжа, праз якую не будуць прапускацца нафтапрадукты.
Еўрарадыё: Ці здольная Расія пайсці на такі жорсткі сцэнар?
Дзмітрый Бутрын: Я думаю, што да 1 ліпеня ўсё вырашыцца. І вырашыцца менавіта такім чынам, на які разлічвае Аляксандр Лукашэнка. Беларусі ў межах Мытнага саюза будуць зробленыя саступкі, якія, з аднаго боку, пазбаўляюць Мытны саюз сэнсу, а з іншага — дазваляюць абедзвюм краінам захаваць годнае аблічча.
У гэтую гульню мы гуляем ужо даволі доўга. І адзіным спосабам яе выйграць для Расіі з’яўляецца адстаўка Аляксандра Лукашэнкі. Гэта будзе доўгатэрміновая перамога. Але я думаю, што ў дадзены момант ніякая палітычная сіла ў Расіі не можа гэта “арганізаваць”.
На фота: Дзмітрый Бутрын.
Фота: Выдавецкі дом "Коммерсантъ".