Буйны беларускі вытворца яек спыняе пастаўкі ў Расію

Такая прадукцыя патрэбна самім / pixabay.com
Такая прадукцыя патрэбна самім / pixabay.com

Буйны беларускі вытворца яек — "Фірма АВС" — спыняе пастаўкі ў Расію. Прычынай называецца недахоп прадукцыі і неабходнасць у першую чаргу забяспечыць унутраны рынак. Пра гэта паведамляе rtvi.com са спасылкай на копію ліста, які быў дасланы вытворцам контрагентам.

Згаданы ліст "Фірма АВС" разаслала 20 студзеня 2023-га. Яго сапраўднасць пацвердзіў адзін з вытворцаў яек у РФ, а таксама прадстаўнік прадуктовай сеткі. У самой "Фірме АВС" каментароў не далі.

Раней Беларусь ужо ўводзіла забарону на экспарт сталовых яек, мяса курыцы і малочнай прадукцыі для сямі буйных кампаній. Але "Фірмы АВС" сярод іх не было.

У расійскім Мінсельгасе заявілі, што не чакаюць скарачэння прапановы яек на ўнутраным рынку. Аб'ёмы іх імпарту "не з'яўляецца істотнымі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі