"Бяспраўнік" збіў дзвюх дзяўчат-пешаходак пад Баранавічамі

У Баранавіцкім раёне каля вёскі Стайкі 18 ліпеня кіроўца аўтамабіля ВАЗ збіў дзвюх дзяўчат, якія ішлі па дарозе насустрач яму. Абедзве пацярпелыя з цяжкімі траўмамі дастаўленыя ў лякарню, паведамляе onliner.by. Адной з іх 17 гадоў, другой — 18.

Як выявілася, хлопец не меў права кіравання аўтамабілем. Акрамя таго, ВАЗ быў зняты з уліку яшчэ ў 2013 годзе. Здарэнне адбылося, калі на спуску з гравійнай дарогі кіроўца ВАЗ паспрабаваў абагнаць Opel Ascona.

У кіроўцы ўзялі кроў на аналіз. Па факце здарэння праводзіцца праверка.

Фота: onliner.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі