“Бяззубы Захад”: ці здолее ЕС вытрымаць мігранцкі шантаж Мінска?
Выканаўца абавязкаў канцлера Германіі Ангела Меркель двойчы размаўляла з Уладзімірам Пуцінам з нагоды штучна створанага беларускім рэжымам на мяжы з краінамі Еўрасаюза міграцыйнага крызісу. Але ў адказ атрымала параду весці на гэты конт перамовы з Лукашэнкам.
Ці сапраўды краіны ЕС не маюць рашучасці, каб адэкватна рэагаваць на сітуацыю з мігрантамі? Ці прымусіць гэтая сітуацыя Захад пайсці на перамовы з беларускім рэжымам? Як канфліктам паміж Мінскам і ЕС карыстаецца Масква і якія пагрозы беларускай незалежнасці гэта нясе? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае выканаўчы дырэктар аналітычнага цэнтра International Strategic Action Network for Security Улад Кобец.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.