Быкоўскі: З-за лішку добрых навінаў грамадства не можа адказаць на небяспеку
Закон, паводле якога палова эфірнага часу павінна аддавацца “толькі добрым навінам”, абурыў румынскую грамадскасць. Як беларускую абурыў нядаўна прыняты Закон "Аб СМІ". Румынскую ініцыятыву з аглядкай на беларускую сітуацыю каментуюць медыязнаўцы Паўлюк Быкоўскі і Канстанцін Дарашэнка. Закон, паводле якога палова эфірнага часу павінна аддавацца “толькі добрым навінам”, абурыў румынскую грамадскасць. Аднак толькі Канстытуцыйны суд здолеў заблакаваць яго. Нагадаю, румынскі Сенат ухваліў гэты закон адзінагалосна 26 чэрвеня. Сенатары перакананыя, што падаючы станоўчую інфармацыю, можна змагацца з дэпрэсіяй у чытачоў. Адразу ж апазіцыйная Дэмакратычная партыя Румыніі запатрабавала адмены закона. Вызначаць, якая навіна з'яўляецца пазітыўнай, а якая - негатыўнай, мелася Нацыянальная аўдыёвізуальная рада. Падаецца, клопатам пра чытача-гледача-слухача кіраваліся і дэпутаты беларускай ПП НС, калі прынялі нядаўні, драконаўскі (па ацэнцы журналістаў) закон “Аб СМІ”.
“Еўрарадыё” звярнулася да двух медыяэкспэртаў – беларускага і ўкраінскага, каб ацанілі ініцыятыву румынскіх уладаў і распавялі, якія яшчэ прапануюцца пасткі на вольную прэсу пад выглядам клопату пра публіку.
Паўлюк Быкоўскі, кіраўнік палітычнага аддзелу газеты “Беларусы і рынак”, медыяэксперт:
Быкоўскі: Гэта падобна на тое, як, нібыта таксама з добрымі намерамі, было навязанае радыёстанцыям 75% беларускай музыкі. Адразу з’явілася вельмі шмат няякаснай музыкі ў эфіры. Варыянт з 50% добрых навінаў мог бы быць адносна бясшкодны, каб гэта была ўнутраная палітыка рэдакцыі. Сапраўды, ёсць абавязкі СМІ перад грамадствам, у тым ліку захаванне нейкага аптымізму. Але гэта павінна быць няпісанае правіла. Як толькі яно робіцца пісаным, з’яўляецца сродак маніпуляцыі СМІ. А гэта кепска.
Спадар Быкоўскі зазначыў, што асабліва небяспечным правіла “добрых навінаў” робіцца, калі ў грамадзтве складаецца экстрымальная сітуацыя. Без якаснай прэсы грамадства ня ведае, як адказаць на небяспеку і засцерагчыся ад яе на будучае.
Канстанцін Дарашэнка, адзін з кіраўнікоў украінскага медыяпраекту Телекрітіка, медыязнаўца:
Дарашэнка: Сітуацыя са СМІ ў нашай краіне, бадай, найлепшая на постсавецкай прасторы, калі не лічыць краінаў Балтыі. Але адна з праблемаў – на змену палітычнай цэнзуры прыйшла цэнзура эканамічная з боку ўладальнікаў медыяў. Украінская прэса цяпер перапоўненая тым, што завецца “чарнуха” або “жаўтуха”. Аднак, гэта працэс станаўлення рынка і тэндэнцыя, якая ўвогуле існуе ў свеце. Але яе нельга вырашыць забаронамі і абмежаваннямі. І ўвогуле, у пытаннях медыяў нічога нельга вырашыць дырэктывамі.
На думку абодвух экспертаў “Еўрарадыё”, дырэктывы і забароны павінны тычыцца толькі аднаго аспекту – прапаганды гвалту і парнаграфіі.